Дзмітрый Яўгенавіч За́йцаў (нар. ) — беларускі савецкі кінааператар, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1969 годзе скончыў аператарскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематграфіі. З гэтага ж года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм».

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1970 года.

Творчасць Сярод аператарскіх прац: «Крокі па зямлі» (1968); «Іван Макаравіч» (1968, прыз «Сярэбраная Мінерва» 22-га Міжнароднага кінафестываля дзіцячых фільмаў, Венецыя, 1972, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 года); «Рудабельская рэспубліка» (1972); «Час яе сыноў» (1974); «Чорная бяроза» (1977); «Палеская хроніка» (2 фільмы, «Подых навальніцы» (1981); «Людзі на балоце» (1982), Дзяржаўная прэмія СССР 1984 года); «Пісьмо Феліні» (2006).

Сярод рэжысёрскіх: «Хам» (1990, прыз за этнаграфію і нацыянальную своеасаблівасць на конкурсе тэлевізійных фільмаў у Алма-Аце, 1991) і яго кінаварыянт «Франка» («Гран-пры» 2-га Міжнароднага Еўрапейскага кінафестывалю Казасе, Іспанія, 1991)); «Паміж жыццём і смерцю» (2003); «Пісьмо Феліні» (2006).

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1981) Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 года Дзяржаўная прэмія СССР 1984 года Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 года

Літаратура

Спасылкі Дмитрий Евгеньевич ЗАЙЦЕВ // Сайт Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў»

Дмитрий Зайцев // Кино-Театр. РУ

Катэгорыя:Кінааператары СССР Катэгорыя:Кінааператары Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў