Дом культуры — будынак у гістарычным цэнтры Мазыра, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 23. У будынку размяшчаецца Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа.
Пабудаваны ў 1929—1932 гг. як клуб-тэатр.
Архітэктура Помнік архітэктуры канструктывізму. Двухпавярховы асіметрычны ў плане П-падобны цагляны будынак мае дакладна размежаваныя відовішчную і клубную часткі, якія функцыянуюць самастойна, аб’ёмы аб’яднаны пры дапамозе папярочнага крыла-перахода. Уваход у тэатр вырашаны ў выглядзе паўкруглай каланады на галоўным фасадзе. Архітэктура фасадаў заснавана на спалучэнні круглаватага і прамавугольнага аб’ёмаў, па рытме прамавугольных вертыкальных і гарызантальных аконных праёмаў. Відовішчная частка будынка ўключае паўкруглы вестыбюль, фае з бакавымі лесвіцамі, глядзельную залу, сцэну і службовыя памяшканні для акцёраў па баках. Месцы ў глядзельнай зале размешчаны амфітэатрам.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінская вуліца (Мазыр) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мазыра Катэгорыя:Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі канструктывізм Катэгорыя:1932 год у Беларусі Катэгорыя:Дамы культуры Беларусі