Ігнасіа Ідальга дэ Сіснерас (; 11 ліпеня 1894/1896 — 9 лютага 1966) — іспанская ваенны дзеяч, лётчык. Удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Адзін з нешматлікіх вядомых іспанскіх арыстакратаў, якія далучыліся да камуністаў.
Біяграфія Па паходжанні баск, нарадзіўся ў сям’і арыстакрата, які ўдзельнічаў на баку карлістаў (вельмі кансерватыўных манархістаў) у Другой карлісцкай вайне (1872—1876). Маці таксама належала да арыстакратыі.
Атрымаў адукацыю ў каледжы Марыстаў у Віторыі, затым вучыўся ў падрыхтоўчых школах для паступлення ў ваеннае вучылішча. Скончыў Ваенна-інтэнданцкае вучылішча ў Авіле (1914), праходзіў інтэнданцкую службу ў Севільі і Кордаве, займаўся закупкай коней для арміі. Затым служыў у інтэнданцкай горна-клуначнай роце ў Мелільі (Марока).
У 1920 годзе паступіў у авіяцыйную школу. Праходзіў службы ў 2-й эскадрыллі ў Мелільі і Тэтуане, дзе падчас Рыфскай вайны прымаў актыўны ўдзел у бамбардзіровачных вылетах. Затым выкладаў у лётнай школе ў Альбасетэ. Быў прызначаны камандуючым паветранымі сіламі Іспанскай Сахары.
У 1930 годзе прыняў удзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Гансала Кейпа дэ Льяны. З-за правалу акцыі пакінуў Іспанію. У 1931 годзе, калі краіна была абвешчана рэспублікай, вярнуўся на радзіму і працягнуў ваенную службу. У 1933 годзе Ідальга дэ Сіснерас быў прызначаны ваенна-паветраным аташэ ў Рыме і Берліне. Пазней стаў адным з супрацоўнікаў новага Генеральнага інспектара авіяцыі генерала Нуньеса дэ Прада, разам з якім займаўся ўмацаваннем пазіцый прыхільнікаў левых сіл у ВПС.
У ліпені 1936 года, пасля пачатку паўстання нацыяналістаў супраць урада Народнага Фронту, удзельнічаў у барацьбе супраць мяцежнікаў. Фактычна выконваў абавязкі камандуючага авіяцыяй Мадрыдскай зоны, а восенню стаў камандуючым усімі ваенна-паветранымі сіламі Рэспублікі.
Пасля падзення рэспубліканскага ўрада знаходзіўся ў эміграцыі ў розных краінах.
Літаратура Michael Alpert, The Republican Army in the Spanish Civil War, Cambridge 2013, Carlos Lázaro Avila, Ignacio Hidalgo de Cisneros, General de Brigada, [in:] Javier García Fernandez (ed.), 25 militares de la República, Madrid 2011, , pp. 503–542 Luis Galán, Después de todo: recuerdos de un periodista de la Pirenaica, Barcelona 1988, Ignacio Hidalgo de Cisneros, Cambio de Rumbo, vol. 1–2, Barcelona 1977, Constancia de la Mora, Doble esplendor, Madrid 2004, Gregorio Morán, Miseria y grandeza del Partido Comunista de España: 1939-1985, Barcelona 1986,
Катэгорыя:Генералы Іспаніі Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Мемуарысты