Аляксандр Мікалаевіч Курбацкі (нар. , в. Струмень, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі, вылічальнай тэхнікі і кіравання. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт прыкладной матэматыкі, спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1978; аспірантура, 1983).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра тэхналогій праграмавання, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: карпаратыўныя інфармацыйныя сістэмы; інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; тэхналогіі праграмавання; паралельнае праграмаванне; інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі; інфармацыйна-аналітычныя сістэмы; інфармацыйна-тэхналагічныя сістэмы; інфармацыйная бяспека.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001). Медаль Францыска Скарыны (2025)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2025 года № 393 «Аб узнагароджанні».

Бібліяграфія Проектирование и оптимизация информационно-технологических систем организационного управления : диссертация … доктора технических наук : 05.13.06 : защищена 17.12.1999 : утверждена 12.04.2000 / Курбацкий Александр Николаевич. — Москва, 1999. Информационный метод анализа и оптимизации в системах поддержки принятия решений / А. Н. Курбацкий, В. А. Чеушев. — Минск, 1999. Проектирование информационно-технологических систем : курс лекций / А. Н. Курбацкий. — Минск, 2001.

Крыніцы

Літаратура

Курбацкий Александр Николаевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 155—156.

Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі Катэгорыя:Постаці савецкай інфарматыкі Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання