Міхаіл Юр’евіч Селянінаў (нар. , г. Ленінград) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2003), дацэнт (2008).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка і электроніка», 1981).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1981—2005 — Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, з 2005 — факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, кафедра тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій, прафесар), Акадэміі імя Яна Длугаша (Польшча, г. Чэнстахова).
Навуковыя інтарэсы: лічбавая апрацоўка інфармацыі; мадулярныя вылічальныя структуры; біяметрычныя сістэмы ідэнтыфікацыі.
Бібліяграфія Минимально избыточные модулярные структуры цифровой обработки информации : диссертация … доктора технических наук : 05.13.01 : защищена 21.03.2003 : утверждена 26.11.2003 / Селянинов Михаил Юрьевич. — Минск, 2002. Структура быстродействующих вычислительных устройств конвейерного типа на базе модулярных кодов : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.13.05 / Селянинов Михаил Юрьевич. — Минск, 1988. Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации / А. Ф. Чернявский [и др.]. — Минск, 1996. Теоретические основы модулярной кодификации алгебраических систем / М. Ю. Селянинов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 2002. — № 1. — С. 114—119. High-speed modular structures for parallel computing in the space of orthogonal projections / Mikhail Selianinau // Prace naukowe Akademii im. Jana Długosza w Częstochowie. Seria : Edukacja Techniczna i Informatyczna. — 2010. — T. 5. — S. 85—94.
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці савецкай інфарматыкі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі Катэгорыя:Імігравалі ў Польшчу з Беларусі