Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў (, — ) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1980). Народны артыст Беларусі (1992).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1971).
У 1971—1992 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Выканальніцкую манеру вызначаюць шчырасць, натуральнасць, сцэнічная абаяльнасць; яго танец пластычна выразны, драматычна асэнсаваны, псіхалагічна завостраны. Стварыў яркія вобразы ў нацыянальных спектаклях: Тыль і Філіп, Князь і Машэка («Тыль Уленшпігель», «Курган» Я. Глебава). Сярод іншых партый: Юнак («Ленінградская сімфонія» на музыку Дз. Шастаковіча), Хазэ («» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Спартак, Крас («» А. Хачатурана), Бог («Стварэнне свету» А. Пятрова), Зігфрыд і Ротбарт, Драсельмеер («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Кавалер, Базіль (Вялікае класічнае па на музыку Л. Мінкуса з балета «» Э. Дэльдэвеза, «Дон Кіхот» Мінкуса), Рамэа і Тыбальд («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Юнак («» І. Стравінскага).
З 1992 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Дзяржаўным харэаграфічным каледжы.
У 2010 годзе ўзначаліў балетную трупу Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (2010—2012, галоўны балетмайстар; 2012—2015, галоўны балетмайстар класічнага балета). Паставіў спектаклі «Мефіста», «Шчаўкунок», «Асоль», «Сон Дон Кіхота». Ставіў балеты ў жанры фэнтэзіbelta.by.
Памёр у 2022 годзе.
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Балетмайстры Беларусі