Квон Ян Сук (; нар. 23 снежня 1947, Масан, правінцыя Кёнсан-Намда, Паўднёвая Карэя) — першая лэдзі Паўдёнвай Карэі (25 лютага 2003 — 25 лютага 2008).

Біяграфія Будыстка. Скончыла Вышэйшую жаночую камерцыйную школу ў Пусане. У студзені 1973 года выйшла замуж за палітыка Но Му Хёна, які стаў у 2003 годзе Прэзідэнтам Паўднёвай Карэі.

Падчас выбарчай кампаніі свайго мужа дзейнічала, каб заручыцца падтрымкай Но Му Хёна ў будыйскіх колах.

23 мая 2009 года яе муж Но Му Хён, у сувязі з абвінавачваннем у атрыманні 6 млн долараў у якасці хабару ад тэкстыльнай фірмы ў Пусане «Taekwang Ind Co., Ltd.» (), скончыў жыццё самагубствам.

Цяпер удава.

Літаратура Kwon Yang-suk (Mrs. Roh Moo-hyun), First Lady of the Republic of Korea. Korean Overseas Information Service, 2004

Катэгорыя:Першыя лэдзі Паўднёвай Карэі