Франя Міхайлаўна Літвінка (нар. , Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, педагог, спецыяліст у галіне рускага мовазнаўства, тэорыі і методыкі навучання рускай мове. Доктар педагагічных навук (1996), кандыдат філалагічных навук (1985), прафесар (2000).

Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1965).

Працавала ў Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы проціпаветранай абароны (з 1965, загадчык кабінета кафедры рускай мовы), СШ № 73 г. Мінска (выхавацель), Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы (выкладчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1969, прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы методыкі выкладання рускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай школе.

Бібліяграфія Теория и практика обучения синтаксису осложненного предложения (5―8-е классы средней школы) : автореферат диссертации … доктора педагогических наук :13.00.02 / Литвинко Франя Михайловна. ― Минск, 1996. Вторичная (потенциальная) предикативность результирующих трансформов предложений местоименно-соотносительного типа : автореферат диссертации … кандидата филологических наук :10.02.01 / Литвинко Франя Михайловна. ― Минск, 1985.

Літаратура

Литвинко Франя Михайловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 510. Літвінка Франя Міхайлаўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 168. Франя Михайловна Литвинко // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2016. — № 2. — С. 147—148. Франя Михайловна Литвинко // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2011. — № 2. — С. 137—138.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР