Леанід Аўксенцьевіч Гуцаленка (нар. , с. Юрпаль, Манькіўскі раён, Чаркаская вобласць, Украіна) — беларускі філосаф, сацыёлаг, журналіст. Доктар філасофскіх навук (1993), прафесар (1995).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне журналістыкі, 1955), Інстытут філасофіі і права АН БССР (аспірантура, 1971).
Працаваў у газетах «Ленинское знамя» (Сапоцкінскі раён, 1955—1958, адказны сакратар), «Путь победы» (Мастоўскі раён, 1958—1959, намеснік рэдактара), «Гродзенская праўда» (1959—1963, літаратурны супрацоўнік), Беларускім тэлеграфным агенцтве (1963—1970, рэдактар прэс-бюро, з 1968 — загадчык рэдакцыі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1971—2015, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, кафедра псіхалогіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: філасофія; антрапалогія; сацыялогія асобы; сацыялогія канкурэнцыі.
Узнагароды Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты БДУ (2009).
Бібліяграфія Философско-методологические проблемы становления универсального человека : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.00.11 / Гуцаленко Леонид Авксентьевич. — Минск, 1992. Грамадзянінам быць павінен / Л. А. Гуцаленка. — Мінск, 1967. Социология конкуренции / Л. А. Гуцаленко. — Минск, 2007. Человек — мера добра и зла / Л. А. Гуцаленко. — Минск, 2008.
Літаратура
Гуцаленко Леонид Авксентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 291. Гуцаленко Леонид Авксентьевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 75.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі