Сяргей Фёдаравіч Старасветаў (нар. 1954) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2014)6 фактов о «руководителе года», которого подозревают во взяточничестве .

Біяграфія

Рана страціў бацьку, маці адна расціла трох дзяцей. Пасля заканчэння ПТВ і службы ў войску пачаў працаваць ва Упраўленні механізацыі № 79 машыністам вежавага крана.

Разам з жонкай 8 гадоў працавалі на будаўніцтве саўгаса «Беларускі» ў Пскоўскай вобласці, будавалі горад нафтавікоў Лангепас у Заходняй Сібіры.

Стаў кіраваць ААТ «УМ № 79» у 2007 годзе. Ва ўпраўленні працуе каля 500 чалавек, палова з іх — машыністы вежавых кранаў.

У канцы красавіка 2018 года Старасветава ўшаноўвалі ў ліку іншых на конкурсе «На найлепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2017 год». Ён стаў пераможцам у намінацыі «Кіраўнік года».

А праз некалькі тыдняў пасля гэтага ён быў затрыманы па падазрэнні ў хабарніцтвеЗадержан еще один заслуженный строитель Беларуси Сергей Старосветов . У выніку С. Старасветава асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і забаронай пяць гадоў займаць пэўныя пасады«Заслуженного строителя Беларуси» осудили на пять лет колонии за взятку.

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР