Роберт Аляксандравіч Часнойць (нар. 1954) — беларускі ўрач-кардыёлаг, арганізатар аховы здароўя і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2000)Роберт Часнойть. Всегда быть на шаг впереди .

Біяграфія Скончыў Міхалішкаўскую СШ (1971)Известные выпускники школы , Гродзенскі медыцынскі інстытут (1977), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1998). Працаваў галоўным урачом Гервяцкай участковай бальніцы, намеснікам начальніка і начальнікам Упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, у 2006—2010 гадах — першым намеснікам міністра аховы здароўя Беларусі.

У 2010 годзе быў абраны старшынёй Рэспубліканскага камітэта прафсаюза медыцынскіх работнікаў.

У 1999—2001 гадах быў дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. З 2000 па 2004 гады — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Кардыёлагі СССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га склікання