30 верасня 2022 года ў Буркіна-Фасо адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога часовы прэзідэнт Поль-Анры Сандаага Даміба быў скінуты. Яго места заняў Ібрагім Траорэ.
Перадгісторыя
У студзені 2022 года ў Буркіна-Фасо адбыўся ваенны пераварот. Ён быў матываваны няздольнасцю ўрада стрымаць ісламарадыкалаў у краіне. Група афіцэраў зрынула прэзідэнта Рока Кабарэ, усталяваўшы ваенную хунту. Урад узначаліў Поль-Анры Сандаага Даміба. Пераварот першапачаткова падтрымліваўся многімі жыхарамі. Аднак новы рэжым таксама не змог справіцца з экстрэмістамі і нават саступіў некаторыя рэгіёны джыхадзістам і іншым баевікам. Да верасня 2022 года амаль 40% тэрыторыі Буркіна-Фасо кантралявалася недзяржаўнымі сіламі. Тым часам Даміба звольніў міністра абароны і заняў гэтую пасаду сам. Грамадская падтрымка хунты знізілася.
26 верасня калона забеспячэння, якая накіроўвалася ў абложаны паўночны горад Джыба, трапіла ў засаду паўстанцаў. Падчас сутыкнення адзінаццаць салдат загінулі, а 50 грамадзянскіх асоб былі выкрадзены. Здарэнне яшчэ больш падарвала давер грамадскасці да ўрада Дамібы.
Пераварот Раніцай 30 верасня ў некалькіх раёнах сталіцы Уагадугу былі чутны стральба і выбухі, у тым ліку ў раёне Уагу-2000, дзе размешчаліся як прэзідэнцкая, так і ваенная штаб-кватэры кіруючай хунты. Салдаты ў масках заблакавалі цэнтральныя раёны. На ваеннай базе Кэмп Баба Сі адбыліся сутыкненні. Дзяржаўнае тэлебачанне спыніла вяшчанне. Праз некалькі гадзін урад заявіў, што вядуцца перамовы па ўрэгуляванні. У сваім Facebook прэзідэнт Даміба прызнаў, што адбылося «змяненне настрою сярод пэўных элементаў нацыянальных узброеных сіл».
Увечары капітан Ібрагім Траорэ абвясціў, што ён і група іншых афіцэраў вырашылі зрушыць часовага прэзідэнта з-за яго няздольнасці справіцца з ісламскімі баевікамі. Ён увёў каменданцкі час з 21:00 да 5:00, прыпыніў усю палітычную дзейнасць і дзеянне Канстытуцыі, а таксама закрыў усе паветраныя і сухапутныя межы.
2 кастрычніка было паведамлена, што Даміба даў згоду на патрабаванне путчыстаў аб адстаўцы, пакінуў Буркіна-Фасо і накіраваўся ў Тога.
Рэакцыя Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў асудзіла пераварот.
Катэгорыя:Верасень 2022 года Катэгорыя:Падзеі 30 верасня Катэгорыя:2022 год у палітыцы Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:Канфлікты 2022 года