Ібрагім Траорэ (; нар. 1988) — капітан УС Буркіна-Фасо, камандзір спецпадраздзялення «Кобра». Падчас вераснёўскага перавароту 2022 года захапіў уладу ў краіне і стаў часовым кіраўніком дзяржавы.
Біяграфія Вучыўся ва Універсітэце Уагадугу, дзе быў членам Асацыяцыі студэнтаў-мусульман. У 2010 годзе паступіў на службу ў армію. У 2019 годзе ўвайшоў у склад новага армейскага спецпадраздзялення — контртэрарыстычнага атрада «Кобра». У 2020 годзе павышаны да капітанскага звання.
У студзені 2022 года Траорэ быў адным з удзельнікаў узброенага перавароту, падчас якога ў Буркіна-Фасо ўстаноўлена ваенная хунта «Патрыятычны рух за ахову і аднаўленне». Пасля змены ўлады служыў начальнікам падраздзялення «Кобра» ў горадзе Кая і ўдзельнічаў у барацьбе супраць джыхадзістаў.
У гэты час Траорэ (як і многія іншыя прыхільнікі студзеньскага перавароту) апынуўся незадаволеным дзеяннямі Поля-Анры Сандаага Дамібы, лідара новага ўрада, адносна яго няздольнасці стрымаць паўстанцкі рух ісламскіх радыкалаў. Акрамя таго, улады затрымалі заробак байцам «Кобры». 30 верасня вайскоўцы зрынулі Дамібу. Кіраўніком краіны стаў Траорэ.
Катэгорыя:Прэзідэнты Буркіна-Фасо Катэгорыя:Капітаны