Юй Шусі́нь (; піньінь: Yú Shūxīn; нар. 18 снежня 1995, Шанхай, Кітай), больш вядомая як Эстэр Юй, — кітайская і , былая ўдзельніца праектнага гурта THE9, створанага падчас шоу на выжыванне iQIYI Моладзь і ты 2. Юй набыла вядомасць, зняўшыся ў папулярных кітайскіх тэлесерыялах «Знайдзі сябе» (2020), «Святло месяца» (2021) і «Каханне феі ды д’ябла» (2022).

Дзяцінства і адукацыя Юй Шусінь нарадзілася ў Шанхаі, КНР і з’яўляецца адзіным дзіцём у сям’і. Яе бацькі — магнаты нерухомасці і валодаюць некалькімі кампаніямі; сама Эстэр Юй таксама з’яўляецца адным з акцыянераў і валодае мноствам прадпрыемстваў. Дзяўчына атрымала вышэйшую адукацыю ў каледжы мастацтваў LASALLE у Сінгапуры, скончыўшы яго са ступенню ў галіне СМІ і індустрыі моды.

Кар’ера

2015—2019: пачатак акцёрскай дзейнасці У 2015 годзе Юй знялася ў сваім дэбютным серыяле «Памежны горад блуду», які ўпершыню з’явіўся на экранах у 2016 годзе. Пасля з’яўлення на шоу Першакурснік Эстэр атрымала прызнанне. У 2017 годзе яна здымалася ў якасці актрысы другога плана ў гістарычнай драме «Альянс дарадцаў» і рамантычнам сямейнам серыяле «Звычайныя гады».

У 2018 годзе актрыса першы раз знялася ў галоўнай ролі ў падлеткавым серыяле «Юнацтва», які з’яўляецца кітайкім рэмейкам карэйскай драмы 2016 года «Эпоха юнацтва». У 2019 годзе Юй атрымала ролю акторкі ў рамантычнай камедыі «Мой дзівосны бойфрэнд 2».

2020-дагэтуль: Моладзь і ты 2, новыя праекты У 2020 годзе Юй узяла ўдзел у музычным шоу на выжыванне Моладзь і ты 2 і стала адной з найзнакамітых трэйні. Яна дэбютавала ў складзе тэрміновага дзявочага C-pop гурта THE9 30 траўня 2020 года.

У тым жа годзе Юй набыла вядомасць, сыграўшы мілую студэнтку ў папулярным рамантычным тэлесерыяле «Знайдзі сябе», і была намінавана на прыз глядацкіх сімпатый на 30-й цырымоніі кітайскай тэлевізійнай прэміі «Залаты арол». Пазней акторка сыграла мудрагелістую жанчыну-следчага ў гістарычным серыяле «Кроч павольна», а таксама з’явілася ў драме «Каханне такое рамантычнае» у якасці запрошанай зоркі. У спіс Forbes China Under 30 Elite за 2020 год яна была ўключана як вядомая актрыса індустрыі забаў і спорту.

У 2021 годзе Юй сыграла пачынаючага рэдактара ў рамантычнай камедыі «Святло месяца». 5 снежня гурт THE9 быў афіцыйна расфармаваны.

У 2022 годзе было пацверджана, што Юй здымаецца ў фэнтэзійным рамантычным серыяле «Каханне феі ды д’ябла». Яна сыграла ролю жвавай ды нявіннай несмяротнай феі, якая па волі выпадку вызваляе з турмы небяспечнага дэмана. Юй таксама знялася ў экалагічным рамантычным серыяле «Каханне маленькага лесу».

Было таксама пацверджана, што Юй здымецца ў галоўнай жаночай ролі ў фантастычнай драме «Меч і фея», заснаванай на аднайменнай папулярнай кітайскай ролевай гульні.

Фільмаграфія

Фільмы ГодБеларуская назваКітайская назваРоляЗаўв./зн.TBAМімалётныя гады花落流年Лі Йіфан

Тэлесерыялы ГодБеларуская назваКітайская назваРоляТэлеканалЗаўв./зн.2016Памежны горад блуду新边城浪子Цін ШэBeijing TV2017Альянс дарадцаў大军师司马懿之军师联盟Наложніца ЛюAnhui TV, Jiangsu TVЗвычайныя гады平凡岁月Лі СяаяAnhui TV, Beijing TV2018Юнацтва最亲爱的你Чэн ЧэнчэнYouku2019Мой дзівосны бойфрэнд 2我的奇妙男友2之恋恋不忘Цян ЦзінджыMango TV2020Знайдзі сябе下一站是幸福Цай МінмінHunan TVКроч павольна少主且慢行Цян СанцыiQIYIКаханне такое рамантычнае少爷与我的罗曼史Чэн Цян’юTencent VideoЭпізадычная роля 2021Святло месяца月光变奏曲Чу ЛіiQIYI2022Каханне феі ды д’ябла苍兰诀Сяа Ланьхуа/Сі ЮньКаханне маленькага лесу两个人的小森林Юй МейрэнYouku2023Меч і фея仙剑六祈今朝Юэ ЦыTencent Video

Тэлешоу

У якасці вядучай Год Беларуская назва Кітайская назва РоляТэлеканалЗаўв./зн. 2016 Першакурснік 一年级·毕业季 УдзельніцаHunan TV2019Гук: III сезон声临其境第三季Удзельніца класа New Voice2020Моладзь і ты 2青春有你第二季УдзельніцаiQIYIДавай павесялімся非日常派对УдзельніцаНовае вымярэнне跨次元新星Настаўніца па пашырэнню2021Моладзь і ты 3青春有你第三季Настаўніца2022Хадзем на лыжы超有趣滑雪大会УдзельніцаiQIYI, Jiangsu TV

У якасці госця Год Беларуская назва Кітайская назва РоляТэлеканалЗаўв./зн.2020Наперад! 6极限挑战6Госць (эп. 12)Dragon TVНаперад! Тур па скарбах极限挑战宝藏行Госць (эп. 6-10)Шчаслівы лагер快乐大本营Госць (эп. 19 верасня 2020)Hunan TVАдпраў 100 дзяўчат дадому 4送一百位女孩回家第四季Госць (эп. 4)Sohu TV2021ХАХАХАХАХА哈哈哈哈哈Госць (эп. 11)Tencent, iQIYIГуляй!拜托了冰箱Госць (эп. 4-5)TencentНаперад! Тур па скарбах 2极限挑战宝藏行2Госць (эп. 3)Dragon TV

Дыскаграфія

Год Англійская назва Кітайская назва Альбом Заўв./зн.2016 «Stars» 星辰 Grade One Freshman OST «Finally One Day»终有一天 2019 «Love Problem» 恋爱练习题My Amazing Boyfriend 2 OST 2020 «Ever Since I Met You» 自从遇见你 I’ve Fallen For You OST «Gwalla»乖啦MatriX2021«Here’s Chu Li»初礼来了Moonlight OST2022«Loss of Memory»失忆Love Between Fairy and Devil OST

Узнагароды і намінацыі Год Прэмія НамінацыяНамінаваная работа Вынік Зн.202030-я цырымонія кітайскай тэлевізійнай прэміі «Залаты арол» Прыз глядацкіх сімпатый (актрыса)Знайдзі сябе 7-я цырымонія прэміі «Акцёры Кітая»Найлепшая актрыса (вэб-серыял)Кроч павольна 5-я прэмія Golden Guduo MediaАктрыса годаЗнайдзі сябе; Кроч павольна Прэмія «Серыялы 2020»10 папулярных жаночых персанажаўЗнайдзі сябе

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Актрысы Кітая Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта