Арэхаўна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 5 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Арэхаўна.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Крашанка, якая працякае праз возера. Плошча Арэхаўна складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 4,4 м. Даўжыня возера — 0,53 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,59 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,39 млн. м³, плошча вадазбору возера — 91,78 км².

Катлавіна возера мае круглаватую форму, знаходзіцца сярод разаранай тэрыторыі.

Каля возера праз вёску Арэхаўна праходзіць аўтамабільная дарога .

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна