Узброенае паўстанне ў Мелільі () — частка падзей ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі мяцежныя вайскоўцы ўзялі пад кантроль горад Мелілья, іспанскі анклаў у Марока.

Сітуацыя Адной з асноўных мэтаў паўстання 1936 года быў захоп Іспанскага Марока. Тут размяшчалася так званая «Афрыканская армія», якая з’яўлялася галоўнай ударнай сілай іспанскай рэспубліканскай арміі. У яе склад уваходзілі і рэгулярныя падраздзяленні з метраполіі, і Замежны легіён, і мясцовыя мараканскія найміты (рэгуларэс). Большасць афіцэраў арміі знаходзіліся ў апазіцыі ўраду, падтрымаўшы змову супраць Мадрыда. Толькі жменька з іх, такія як генерал Мануэль Рамералес, галоўнакамандуючы іспанскай арміяй у Марока, генерал Гомес Марата і Вярхоўны камісар Пласіда Альварэс Буя, засталіся вернымі РэспубліцыJackson 1967, p. 232. Іспанскія рабочыя ў Марока, якія таксама былі лаяльнымі да ўладаў, не мелі зброі і былі ізаляваны ад мараканскага насельніцтваBeevor 2006, p. 56..

Ход падзей Мяцеж у Мелільі пачаўся 17 ліпеня. Першай справай паўстанцы арыштавалі генэрала РамералесаThomas 2001, pp. 204–205. і захапілі радыёстанцыю. Многія воінскія часці падтрымалі бунт. Захапіўшы ключавыя аб’екты, мяцежнікі задушылі прыхільнікаў урада ў рабочых кварталах. РамералесThomas 2001, p. 208. і ўсе, хто супраціўляўся паўстанню, былі расстраляныThomas 2001, p. 205.. Генерал Марата, які, знаходзячыся не ў Мелільі, тэрмінова прыбыў у горад на самалёце, быў арыштаваны змоўшчыкамі, як толькі прызямліўсяBeevor 2006, p. 57..

Адзін з галоўных, нароўні з Франсіска Франка, лідараў путчу Эміліа Мола загадаў «ліквідаваць левыя элементы, камуністаў, анархістаў, членаў прафсаюзаў і г.д.»Beevor 2006, p. 88.. У той жа дзень, калі пачалося паўстанне, былі арыштаваны ўсе члены прафсаюзаў, левых партый, масонскіх ложаў і ўсе, хто, як вядома, галасаваў за «Народны фронт» на парламенцкіх выбарах. У першую ноч мяцежныя вайскоўцы-нацыяналісты пакаралі смерцю 189 мірных жыхароў і салдатBeevor 2006, pp. 55–57.. 20 ліпеня ў Мелільі яны адкрылі свой першы канцлагерBeevor 2006, p. 64..

Наступствы Да 18 ліпеня нацыяналісты захапілі ўсё Іспанскае Марока і здушылаі супраціўленне праціўніка. У той жа дзень Франсіска Франка пачаў паўстанне на Канарскіх астравахBeevor 2006, p. 63..

Літаратура

Катэгорыя:Мелілья Катэгорыя:Бітвы ў Іспаніі Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Падзеі 17 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 1936 года Катэгорыя:1936 год у Іспаніі Катэгорыя:Паўстанні ў Іспаніі