Факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Гісторыя У 1929 годзе створана фізіка-матэматычнае аддзяленне ў Гомельскім аграпедагагічным інстытуце. З 1933 года — фізіка-матэматычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1969 годзе на базе фізіка-матэматычнага факультэта створаны фізічны і механіка-матэматычны факультэты. У красавіку 2017 года фізічны факультэт перайменаваны ў факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій.

Дэканы Валянцін Віктаравіч Харытонаў (1969—1970) Мікалай Васільевіч Максіменка (1986—1989) Ігар Валянцінавіч Семчанка (1989—1997) Сяргей Анатольевіч Хахомаў (2009—2010) Дзмітрый Леанідавіч Каваленка (2014—2023) Андрэй Леанідавіч Самафалаў (з 2023)

ГДУ імя Ф. Скарыны Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:1969 год у Гомелі ГДУ імя Ф. Скарыны