Сяргей Фёдаравіч Ермакоў (, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі фізік. Доктар тэхнічных навук (2002), прафесар (2008).
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1977), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1981).
Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1979—2018, вядучы навуковы супрацоўнік, у 2003—2005 — загадчык лабараторыі, 2005—2012 — загадчык аддзела «Трыбафатыка вадкакрышталічных нанаматэрыялаў», 2012—2018 — загадчык лабараторыі «Трыбафатыка змазачных матэрыялаў»), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (па сумяшчальніцтве, 2002—2018, прафесар кафедры «Інфармацыйна-кіруючыя сістэмы і тэхналогіі»), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2018, прафесар кафедры агульнай фізікі).
Навуковыя інтарэсы: фізіка кандэнсаванага стану; матэрыялазнаўства; трэнне і знос у машынах.
Бібліяграфія Трибофизика жидкокристаллических материалов в металло- и биополимерных сопряжениях : диссертация … доктора технических наук : 01.04.07 : защищена 00.00.2001 : утверждена 27.03.2002 / Ермаков Сергей Федорович. ― Гомель, 2001. Разработка смазочных материалов с мезогенными соединениями для повышения триботехнических характеристик металлополимерных пар трения : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.02.04 / Ермаков Сергей Федорович. ― Калинин, 1986.
Літаратура Ермаков Сергей Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 505. В дружбе с низким трением : [Ермаков Сергей Федорович] / С. Щербаков // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2005. — Вып. 2 : Доктора и профессора — выпускники ГГУ им. Ф. Скорины. — С. 65—67.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі