Віленскі шляхецкі інстытут (, ) — колішняя мужчынская сярэдняя навучальная ўстанова для дзяцей дваранскага паходжання ў Вільні. Падпарадкоўваўся Віленскай навучальнай акрузе.

Створаны імператарскім загадам ад 7 кастрычніка 1838 года перайменаваннем 2-й Віленскай мужчынскай гімназіі з пансіёнам пры ёй. У 1861 годзе дазволены прыём паўпансіянераў. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў, 8 кастрычніка 1863 года інстытут закрыты.

Крыніцы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Вільні Катэгорыя:Віленская навучальная акруга Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Расійскай імперыі Катэгорыя:1838 год у Вільні Катэгорыя:З’явіліся ў 1838 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1863 годзе