Георгій Аляксеевіч Зорын (, г. Кіраў, Расія — ) — юрыст-крыміналіст. Доктар юрыдычных навук (1991), прафесар (1990).

Біяграфія Скончыў Свярдлоўскі юрыдычны інстытут (1971).

Працаваў у пракуратуре Кіраўскай вобласці (1971—1976, следчы), Усесаюзным завочным юрыдычным інстытуце (1976—1980, старшы выкладчык), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1980, кафедра крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі, прафесар, у 1987—2016 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя праблемы крыміналістыкі; крыміналістычная тактыка і методыка; асновы пенітэнцыярнай крыміналістыкі; метадалогія пераадолення крыміналістычных памылак; стратэгія і тактыка абвінавачвання і абароны па крымінальных справах; метады барацьбы з міжнароднай злачыннасцю і раскрыцця інсцэніровак.

Бібліяграфія Проблемы применения специальных логико-психологических методов при подготовке и проведении следственных действий : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.00.09 / Зорин Георгий Алексеевич. — Москва, 1991. Криминалистический анализ основных элементов дорожно-транспортного происшествия : автореферат диссертации … кандидата юридических наук : 12.00.09 / Зорин Георгий Алексеевич. — Москва, 1979.

Літаратура Зорин Георгий Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 683—684. Зорын Георгій Аляксеевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 176—177. Зорын Георгій Аляксеевіч // Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: імёны : біяграфічны даведнік / М. У. Сільчанка. — Гродна, 2011. — С. 37—38.