Прэмія Гумбальта () — узнагарода, якая прысуджаецца нямецкім Фондам Аляксандра фон Гумбальта замежным вучоным. Прэмія дае магчымасць высокакваліфікаваным даследчыкам з розных краін займацца навуковымі праектамі па свайму выбару ў супрацоўніцтве з вучонымі Германіі. Памер прэміі — 60 000 еўра. Кожны год (у сакавіку і ў кастрычніку) прысуджаецца да 100 прэмій у розных галінах навукі, узнагароджанне адбываецца ў адным з нямецкіх універсітэтаў. Кандыдатуры павінны быць прадстаўлены вядомымі вучонымі з Германіі.

Таксама Фонд Аляксандра фон Гумбальта прысуджае Стыпендыі Гумбальта () на даследчыя праекты ў Германіі для постдокаў і дасведчаных навукоўцаў у памеры каля 3 000 еўра на тэрмін да 24 месяцаў. Па даных Фонду Гумбальта на май 2022 года прэмію атрымалі 2212 чалавек. Больш за палову лаўрэатаў з амерыканскіх універсітэтаў (1234 чалавекі).

Катэгорыя:Прэміі Германіі Катэгорыя:Навуковыя медалі і прэміі Катэгорыя:Аляксандр Гумбальт Катэгорыя:З’явіліся ў 1972 годзе