Тупалеў Ту-91 (па класіфікацыі НАТА — Boot) — савецкі марскі бамбардзіроўшчык-штурмавік. Быў пабудаваны толькі ў выглядзе прататыпа, праект быў зачынены пасля смерці Сталіна.

Сталін вырашыў узмацніць свае пазіцыі на водных прасторах, каб процістаяць марской перавазе ЗША. Гэта патрабавала пабудовы новых ваенных караблёў і авіяносцаў. Таксама неабходныя былі бамбардзіроўшчыкі для эфектыўнага нападу і знішчэнні марскіх сіл ЗША. Ту-91 быў самалётам палубнага базавання. Ён быў амаль лётаючым танкам — цяжка ўзброены і абаронены. Тым не менш пасля смерці Сталіна, Мікіта Хрушчоў адмовіўся ад такіх планаў, завастраючы сваю ўвагу на балістычных ракетах і стратэгічных ядзерных сілах.

Спасылкі

ОАО «Туполев»  — Афіцыйны сайт CombatAvia

Катэгорыя:Самалёты СССР Катэгорыя:Самалёты Тупалева Катэгорыя:Тарпеданосцы Катэгорыя:Перадсерыйныя самалёты і прататыпы