Джэральд Фішман (; нар. , Сент-Луіс, Місуры) — амерыканскі астрафізік, спецыяліст у галіне гама-астраноміі. Супрацоўнік Касмічнага цэнтра Маршала НАСА. Лаўрэат прэміі Шаа (2011) — за лідарства ў даследаваннях гама-ўсплёскаў.

Скончыў з адзнакай Місурыйскі ўніверсітэт (бакалаўр фізікі). Ступень доктара філасофіі ў галіне касмічнай навукі атрымаў ва Універсітэце Райса ў 1970 годзе. Затым паступіў у Касмічны цэнтр Маршала НАСА.

Фэла Амерыканскага фізічнага таварыства. З’яўляецца Thomson / ISI Highly Cited.

Адзначаны NASA Outstanding Scientific Achievement Award (1982, 1991, 1993) і прэміяй Бруна Росі Амерыканскага астранамічнага таварыства (1994).

Аўтар больш за 200 навуковых прац.

Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа Катэгорыя:Астрафізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя