Уладзімір Уладзіміравіч Круглікаў (нар. , в. Яблычнае, Грамячынскі раён, Варонежская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматычнага і арганізацыйнага кіравання. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1980). Палкоўнік (у адстаўцы). Акадэмік Расійскай акадэміі ваенных навук (2011).
Біяграфія Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (1956).
Працаваў у Мінскам вышэйшам інжынернам зенітнам ракетнам вучылішчы супрацьпаветранай абароны (1956—1992; у 1981—1992 — начальнік кафедры); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1992—1998, прафесар кафедры аўтаматычнага кіравання); Мінскім інстытуце кіравання (1998—2001, прафесар); Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2001—2019, галоўны навуковы супрацоўнік).
Навуковыя інтарэсы: адаптыўная сістэма навядзення зенітнай кіруемай ракеты на цэль; баявая эфектыўнасць зенітных ракетных сістэм і груповак супрацьпаветранай абароны; арганізацыйнае кіраванне. Кіраўнік навуковай школы «Аператыўнае майстэрства і тактыка». Больш за 100 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.
Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2003), ордэн Чырвонай Зоркі (1986), 12 медалёў і інш.
Бібліяграфія Адаптивное управление зенитным ракетным оружием / В. В. Кругликов, С. В. Кругликов. — Минск, 2013. Основы менеджмента / Н. В. Суша, В. В. Кругликов. — Минск, 2016. Отражение первого глобального обезоруживающего удара современного агрессора / В. В. Кругликов, С. В. Кругликов, Р. В. Быков. — Минск, 2019.
Літаратура Кругликов Владимир Владимирович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 304—305.
Катэгорыя:Вучоныя Беларусі