Сядзіба Талочкаў — колішняя сядзіба ў в. Сычы Брэсцкага раёна.
Гісторыя У пачатку XIX ст. сядзіба належала роду Высоцкіх, затым маёнтак выкупіў яе новы гаспадар Малахоўскі. У канцы XIX ст. Сычы перайшлі ва ўласнасць заможнага роду на Берасцейшчыне Фёдара Талочкі. На мяжы XIX—XX ст. Фёдар Талочка пабудаваў у Сычах драўляны дом (не збярогся) і заклаў пейзажны парк (захаваўся часткова).
Апошнім уладальнікам сядзібы ў канцы 1930-х гадоў з’яўляўся род Сушкаў.
У 1992 г. знішчаны сядзібны дом.
Архітэктура
Сядзібны дом Дом уяўляў сабой двухпавярховы аб’ём, пабудаваны з дрэва. Меў нерэгулярную асіметрычную кампазіцыю, быў накрыты вальмавым дахам з паўвальмамі на тарцах. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана двухпавярховым рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. На другім паверсе рызаліта з боку дваровага фасада існаваў балкон на чатырох слупах. Планіроўка ўнутры палаца мела анфіладны тып. На першым паверсе былі размешчаны гасціная і дзве парадныя залы.
Парк Парк захаваўся ў выглядзе невялікіх фрагментаў. У ім засталіся падмуркі сядзібнага дома, студні, шлюза і шэрагу гаспадарчых аб’ектаў. Тут растуць у асноўным дрэвы мясцовых парод.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Колішнія сядзібы Беларусі Катэгорыя:Сядзібы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Сычы (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Зніклі ў 1992 годзе Катэгорыя:Высоцкія (род) Катэгорыя:Малахоўскія Катэгорыя:Сушкі (род) Катэгорыя:Талочкі герба «Побуг»