Кра́снае возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Ушачаў, за 0,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснае, за 600 м на поўдзень ад вёскі Красная Горка, за 1 км на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскае.

Плошча возера Краснае складае 0,04 км². Даўжыня возера 0,38 км, найбольшая шырыня — 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,85 км.

Возера размешчанае на ўсходняй ускраіне лесу. Вакол вадаёма знаходзіцца забалочаная абалона, якая на захадзе парасла лесам, а на ўсходзе — хмызняком. Краснае злучанае канавай з возерам Бярозаўскае.

Літаратура Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.

Спасылкі Возера Краснае на сайце «Белорусский Посейдон»

Катэгорыя:Басейн Тураўлянкі Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна