Сермеж, Сырмеж — рака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці і Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Вялікі Перакоп (басейн Нёмана).
Назва Корань Serm- у літоўскай рачной назве Serma(s) лічыцца архаізмам і звязваецца з індаеўрапейскім *sermo- «рака, плынь», ад карацейшага *ser- «цячы»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 296.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 909—910..
Такі самы пашыральнік у назве літоўскай ракі NemėžaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 227., ён выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, утвараючы вытворныя формы (varlė «жаба» — varlėža «жабка»)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 391..
На думку Ігара Пракаповіча, назва ракі Сермеж мае фіна-ўгорскае паходжанне: ад сер — «рака» і мег, меж — «злучына», «мыс», «лука на рацэ». Такім чынам, на думку Пракаповіча, Сермеж — «звілістая рака»Пракаповіч І. М. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. С. 137..
Водаапісанне Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 35 км². Пачынаецца каля вёскі Ясева Пастаўскага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Свянцянскіх градаў, праз возера Кузьмічы, упадае ў Вялікі Перакоп на паўднёвым усходзе ад вёскі Мельнікі. Рэчышча на працягу 5,2 км каналізаванае: на дзялянцы 3,1 км да аграгарадка Нарач і 2,1 км да вусця.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Страчы Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна