Юган Партс (па-эстонску: Juhan Parts) (нарадзіўся 27 жніўня 1966) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі і старшыня правацэнтрысцкай партыі Res Publica.

Біяграфія Нарадзіўся ў Таліне. Скончыў Талінскую Школу №1 (цяпер Гімназія імя Густава Адольфа), потым вывучаў права ў Тартускім універсітэце.

Пасля матуры Партс атрымаў пасаду ў Міністэрстве юстыцыі Эстоніі. Ён належаў да групы маладых палітыкаў, якія прасоўвалі хуткія і рашучыя пераўтварэнні дзеля павышэння празрыстасці, паскарэння рэформ і лібералізацыі эканамічнай палітыкі. Таксама рабілася ўстаноўка на пачатак інтэграцыі ў агульнаеўрапейскія структуры.

Генеральны аўдытар З 1998 па 2002 год Партс быў генеральным аўдытарам. На гэтай недатычнай і прывілеяванай пасадзе, уласцівай для Эстоніі, ён актыўна крытыкаваў урады, якія ён не падтрымліваў.

Res Publica Партс быў сузаснавальнікам Партыі Res Publica, якая паўстала з аднаімённай правацэнтрысцкай моладзевай арганізацыі. Res Publica належыць да Еўрапейскай Народнай Партыі.

Прэм'ер-міністр Пасля ашаламляльнага поспеху маладой партыі (большая частка членаў была маладзей за 30 год) на парламенцкіх выбарах 2003 года, Партс быў прызначаны прэм'ер-міністрам. Палітыка Партса накіраваная на еўрапейскую інтэграцыю і поспехі Эстоніі ў сферы інавацый.

Спасылкі Афіцыйная старонка прэм'ер-міністра Эстоніі Афіцыйны сайт партыі Саюз айчыны і Res Publica

Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Эстоніі Катэгорыя:Міністры Эстоніі Катэгорыя:Члены партыі «Саюз Айчыны і Res Publica» Катэгорыя:Палітыкі Эстоніі