Мпумала́нга () — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Да 24 жніўня 1995 года звалася Усходні Трансвааль. Да 1994 году ўваходзіла ў склад правінцыі Трансвааль. Назва правінцыі ў перакладзе з мовы зулу азначае «месца, дзе ўзыходзіць сонца». Мпумаланга знаходзіцца на ўсходзе ПАР, мяжуе з правінцыямі Гаўтэнг, Лімпопа, Квазулу-Натал і Фры-Стэйт, а таксама са Свазілендам і Мазамбікам.
Сталіца правінцыі — горад Мбомбела. Іншыя гарады: Эмалахлені. Правінцыя падзеленая на тры акруговых муніцыпалітэта — Гэрт-Сыбандэ, Нкангала і Эхланзені — якія, у сваю чаргу, падпадзяляюцца на 17 мясцовых муніцыпалітэтаў.
На тэрыторыі правінцыі Мпумаланга знаходзіцца нацыянальны парк Кругер.
Спасылкі
Катэгорыя:Правінцыі ПАР