Гі́лберт Кіт Чэ́стэртан (; — ) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых прадстаўнікоў дэтэктыўнай літаратуры.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся 29 мая 1874 года ў Лондане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. З 1900 года супрацоўнічаў у перыядычным друку. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 года ў Бікансфілдзе.

Блізка сябраваў з Хілэрам Бэлакам і часта выступаў з ім адзіным фронтам па розных пытаннях, так што Бернард Шоу празваў іх «Чэстэрбэлак». Прысвячэннем Бэлаку адкрываецца раман Чэстэртана «Напалеон з Нотынг-Хіла». Пра надзвычайную побытавую забыўчасць Чэстэртана хадзілі анекдоты.

Творчасць Аўтар паэтычных зборнікаў «Гуляючыя старыя», «Дзікі рыцар», абодва 1900), фантастычнай буфанады «Чалавек, які быў Чацвяргом» (The Man Who Was Thursday, 1908). У філасофскім рамане «Шар і крыж» (The Ball And The Cross, 1909), зборніках апавяданняў з займальнай інтрыгай пра сышчыка-свяшчэнніка Браўна (1911—35), зборніку «Чалавек, які ведаў вельмі многа» (1922) паказаў дзіўнае, рамантычнае, перайначанае жыццё, дзе традыцыйна ўсталяваныя адносіны з’яўляюцца фікцыяй, а свет вялікіх грошай і «высокай» палітыкі паўстае як цэнтр ілжывых прэтэнзій і дутых рэпутацый. У гумарыстычных раманах «Напалеон з Нотынг-Хіла» (1904), «Вяртанне Дон Кіхота» (1926) выявіліся сацыяльна-ўтапічныя матывы, звернутыя да сярэдневякоўя.

Вялікае месца ў творчасці займае хрысціянская апалагетыка. Аўтар цыкла рэлігійна-філасофскіх эсэ «Артадоксія» (1908). Найбольш значны твор па гэтай тэматыцы — кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925).

Таксама Гілберт Кіт Чэстэртан — аўтар літаратурна-крытычных прац «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарлз Дыкенс» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).

Беларускія пераклады У 2025 годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Ціхмянасць айца Браўна» ў перакладзе Уладзіміра БруяТворы надзеі. Раней два апавяданні Чэстэртана, «Лятучыя зоркі» і «Жалоба маркіза Марна», пераклалі адпаведна Антон Францішак Брыль і Павел Донаў.

Літаратура Чэстэртан // Ian Ker: G. K. Chesterton : A Biography, Oxford University Press, Oxford 2011, ISBN 978-0-19-960128-8.

Спасылкі

Чэстэртан на сайце «ПрайдзіСвет» Жалоба маркіза Марна. Апавяданне Лятучыя зоркі. Апавяданне

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі