Ты́маці Сна́йдэр або Ці́маці Сна́йдэр (; ) — амерыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук.
Біяграфія Вучыўся ў Браўнаўскім (1987—1991) і Оксфардскім універсітэце (1991—1995). Доктарскую ступень атрымаў у 1997 годзе ў Оксфардзе. Працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS, Францыя ў 1994—1995 гадах), а таксама ў Венскім інстытуце навук пра чалавека (Institut für die Wissenschaften vom Menschen). Прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША).
Дзейнасць Аўтар публікацый і манаграфій пра гісторыю Усходняй Еўропы.
У Беларусі вядомы працай «Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.)»Назва ў версіі перакладчыкаў на беларускую мову В. Калацкай, М.Раманоўскага пад рэд. Г.Сагановіча. У арыгінале: Timothy Snyder. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus (1569—1999). Yale University Press, 2003., дзе, паводле Уладзіміра Арлова і Захара Шыбекі, Тымаці Снайдэр паказаў вытокі гістарыяграфічных міфаў, у тым ліку што літоўскі нацыянальны праект пабудаваны на скажэнні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі было разбурэнне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.Арлоў, Шыбека, 2004
Бібліяграфія
Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569―1999 : пераклад з англійскай / Тымаці Снайдэр. Мінск : Медысонт, 2010. 978-985-6887-74-4 Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр; [навуковыя рэдактары: Г. Сагановіч, У. Калаткоў]; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Медысонт, 2013. 978-985-6982-62-3 Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569—1999 : [пераклад з англійскай мовы] / Тымаці Снайдэр; [навуковы рэдактар Г. Сагановіч]. Варшава : [б. в.], 2014. 978-985-6887-74-4 Крывавыя землі : Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр; [адказны рэдактар Г. Сагановіч]; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Зміцер Колас, 2015. 978-985-6992-70-7
Крыніцы
Літаратура Арлоў У., Шыбека З. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну // Дзеяслоў № 11, 2004.
Спасылкі
Снайдэр Т. Рэканструяванне нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.): Фрагменты (частка 1 , частка 2 ) / Пераклад В. Калацкай; Рэд. і прадм.: У. Арлоў, З. Шыбека // Дзеяслоў № 11-12, 2004.
Катэгорыя:Гісторыкі ЗША Катэгорыя:Дактары гістарычных навук