Уладзімір Іванавіч Ганчарык () — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1961), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1976). Кандыдат эканамічных навук (1976).
З 1964 член КПСС. У 1965 годзе перайшоў на партыйную работу, займаў шэраг кіраўнічых пасад. у тым ліку другога сакратара Магілёўскага абкама КПБ. З 1986 года старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў, затым — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання (1995—1996).
Адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2001 годзе. Па выніках выбараў Ганчарык, паводле афіцыйных даных, набраў 15,65 % галасоў і такім чынам прайграў Аляксандру Лукашэнку, які набраў 75,65 % галасоў выбаршчыкаў.
Крыніцы
Спасылкі Старонка на сайце «Хто ёсць хто ў РБ»
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2001) Катэгорыя:Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў Катэгорыя:Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991) Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад УЦСПС Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі