Перавалец — возера каля в. Чэрнічы Жыткавіцкага раёна.
Старажытная назва сведчыць аб тым, што возера ў мінулым было часткай нейкага воднага шляху, паколькі слова «перавал», «перавалле» ў гаворках маюць значэнне «праліў паміж дзвюма рэчышчамі». Праліў з цягам часу ператварыўся ў возера.
Літаратура Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на/П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., л. іл. ISBN 5-7860-0614-X
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна