А, а — першая літара ўсіх алфавітаў на кірылічнай аснове. У стараславянскай азбуцы носіць назву «аз», якая адпавядае сучаснаму беларускаму займенніку «я».

Паходжанне

Узыходзіць да грэчаскай Α, α («альфа»), а тая — да фінікійскага 𐤀 («алеф»), якім пазначаўся гартанны зычны []; найбольш распаўсюджаная версія ўзводзіць напісанне алефа да відарыса галавы быка. У кірыліцы выглядае як , у глаголіцы — як Ⰰ (часта выбар такога напісання для першай літары алфавіта тлумачаць сувяззю з крыжам як хрысціянскім сімвалам).

Гісторыя

У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускай пісьменнасці. Абазначала неётаваны галосны гук [а] (атласъ, статутъ). У сувязі з тым, што традыцыйна-этымалагічны правапіс не дапускаў адлюстравання акання (дорога, комора), ужывалася радзей, чым зараз. Мела таксама лікавае значэнне — 1 («адзін»). У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму і стала адрознівацца як малая, так і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным.

У беларускай мове

У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [а], сярэдняга рада ніжняга пад’ёму ў пачатку слоў, пасля цвёрдых зычных і пасля галосных а, у, э (акно, вада, тэатр). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў выразе «Ад а да я» (ад пачатку да канца, поўнасцю, цалкам), у афіцыйных абрэвіятурах (ААН, АТС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «першы» (група «А»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8а).

Прыстаўка «а» (перад галоснымі — «ан») у запазычаных словах абазначае адсутнасць прыкметы, выяўленай асноўнай часткай слова. Адпавядае беларускаму «без» і «не». Напр.: «аморфны» — бясформенны, «асіметрычны» — несіметрычны.

Літаратура

Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Македонскі алфавіт Катэгорыя:Балгарскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Вукавіца