«Масква́» — шырокафарматны кінатэатр у Мінску, размешчаны на праспекце Пераможцаў, 13. Насупраць кінатэатра размешчаны Палац спорту.

Вітраж «Масква — сталіца нашай Радзімы» 1970—1980-х гадоў з’яўляецца помнікам мастацтва рэспубліканскага значэння — .

Гісторыя Кінатэатр «Масква» пабудаваны па індывідуальным праекце архітэктараў «Белдзяржпраект» В. Крамарэнкі, У. Шчарбіны, М. Вінаградава. Узвядзенне кінатэатра пачалі ў 1976 годзе будаўнікамі трэсту № 7 камбіната «Мінскбуд». Адкрыты ў 1980 годзе, на той час гэта быў найбуйнейшы кінатэатр у рэспубліцы.

Першапачаткова праекціроўшчыкамі прадугледжвалася і памяшканне для музея, у якім планавалася адкрыць экспазіцыю фатаграфій і кінадакументаў, прысвечаных гораду-герою Маскве і кінастудыі «Масфільм». У архітэктурным рашэнні фасада і інтэр’ераў будынка аўтарамі праекта шырока выкарыстаны элементы манументальнага мастацтва.

Абсталяванне Аснашчаны стэрэагукавой сістэмай DTS Surround System. Фільмы ў кінатэатры дэманструюцца з гукам па сістэме Dolby. Кінатэатр мае два залы — на 260 месцаў і на 1070 месцаў, разлічаных на паказ кінафільмаў, правядзенне канферэнцый ці канцэртаў. У фае кінатэатра размешчаны выставачная зала, лекцыйная зала на 120 месцаў, прызначаны таксама для паказу кароткаметражных фільмаўА. А. Воінаў. «Масква», кінатэатр у Мінску // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 301.. Таксама ў ім знаходзіцца тэатр-студыя кінаакцёра, разлічаная на 260 месцаў, «Парадыз Шоу», ёсць більярдная зала, бар, праходзяць вячэрнія дыскатэкі.

Архітэктура

Арганічна ўключаны ў агульную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ансамбля праспекта Пераможцаў.

Будынак вырашаны кампактным сіметрычным аб’ёмам. У кампазіцыі галоўнага фасада дамінуе тарцовая частка вялікай глядзельнай залы (на 1070 месцаў), якая кансольна навісае над суцэльным зашкленнем фае і вестыбюля. Галоўны фасад аформлены анадзіраванымі і чаканенымі панелямі са свяцільнікамі з каляровага шкла. Пластыку ўзбагачаюць аддзелачныя матэрыялы (белы мармур, чырвоны граніт, светлы туф) і інш. Процілеглы фасад сфарміраваны лаканічным аб’ёмам малой залы на 260 месцаў (выкарыстоўваецца тэатрам-студыяй кінаакцёра), фае якой упрыгожана вітражом «Масква — сталіца нашай Радзімы» (мастакі Г. Вашчанка і М. Вашчанка), люстрамі ў выглядзе каскада каляровых шкляных трубак. Вакол вялікай глядзельнай залы размешчаны выставачная зала-фае, лекцыйная зала (таксама і для паказу кароткаметражных фільмаў), кафэ. У аздобе інтэр'ераў выкарыстаны ракушачнік, драўляныя і анадзіраваныя панелі, дэкаратыўная тынкоўка.

Перад кінатэатрам невялікая плошча з творамі архітэктуры малых форм і двума фантанамі.

Літаратура

Спасылкі

Кінатэатр «Масква» на сайце «Мінск стары і новы»

Катэгорыя:Кінатэатры Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1980 годзе Катэгорыя:1980 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Крамарэнкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Міхаіла Вінаградава Катэгорыя:Аб’екты ў Мінску, названыя ў гонар Масквы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Шчарбіны