З 12 па 13 снежня 2022 года праліўныя дажджы пакінулі пад вадой або разбурылі дарогі, інфраструктуру і многія кварталы ў Кіншасе, сталіцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Дажджы працягваліся некалькіх гадзін. Гэта пацягнула за сабой затапленне многіх дарог у цэнтры горада і абвал будынкаў. 169 чалавек загінулі ў выніку паводкі. Усяго ад катаклізму ў той ці іншай ступені пацярпелі дванаццаць мільёнаў жыхароў сталіцы. Прыкладна 280 дамоў абрынуліся, яшчэ больш за 38 000 пашкоджаны. Вялікая частка смерцяў і матэрыяльнай шкоды прыйшлася на апоўзні, выкліканыя дажджамі.

Урад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу па ахвярах прыроднага бедства.

Катэгорыя:Снежань 2022 года Катэгорыя:Падзеі 12 снежня Катэгорыя:Падзеі 13 снежня Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:Паводкі Катэгорыя:Гісторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга