Эдуард Іванавіч Стараво́йтаў (нар. , г. п. Юрацішкі, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1991).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Механіка», 1971; аспірантура, 1979).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1980, факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, кафедра «Будаўнічая механіка», з 1987 — загадчык кафедры «Будаўнічая механіка, геатэхніка і будаўнічыя канструкцыі»).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цвёрдага цела; танкасценныя неаднародныя элементы канструкцый, разлік слаістых элементаў інжынерных канструкцый, што працуюць складаных уздзеянняў. Аўтар навучальных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў.
Бібліяграфія Статика и динамика неоднородных вязкоупругопластических элементов конструкций : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.02.04 : защищена 10.10.1990 : утверждена 05.04.1991 / Старовойтов Эдуард Иванович. — Гомель, 1990. Вязкоупругопластические слоистые пластины и оболочки / Э. И. Старовойтов. — Гомель, 2002. Деформирование трехслойных элементов конструкций на упругом основании / Э. И. Старовойтов, А. В. Яровая, Д. В. Леоненко. — Москва, 2006. Трехслойные стержни в терморадиационных полях / Э. И. Старовойтов, М. А. Журавков, Д. В. Леоненко. — Минск, 2017. Foundations of the theory of elasticity, plasticity, and viscoelasticity / E. I. Starovoitov, F. B. Nagiyev. — Toronto, 2013. Сопротивление материалов. — Гомель, 1999. Основы теории упругости, пластичности и вязкоупругости. — Гомель, 2001.
Літаратура
Старовойтов Эдуард Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 150.
Спасылкі Старовойтов Эдуард Иванович {ref-ru} // Сайт БелДУТ