Павел Канстанцінавіч Кругер (, Харкаў, Украіна — ) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1940), прафесар (1965).
Біяграфія Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Паравозная гаспадарка», 1934; аспірантура, 1939).
Працаваў у Харкаўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1935—1941, кафедра «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка», дацэнт), Ташкенцкім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1941—1965, механічны факультэт, кафедра «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка», дацэнт, загадчык кафедры, у 1947—1951 — дэкан факультэта), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1966—1978, механічны факультэт, кафедра «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка», прафесар, у 1966—1973 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: эксплуатацыя і рамонт лакаматываў.
Узнагароды Знакі «Ганароваму чыгуначніку» (1949), «Выдатны паравознік» (1954) і інш.
Бібліяграфія Вопросы организации ремонта паровозов в депо на основе предварительной заготовки деталей : диссертация … кандидата технических наук / Крюгер П. К. — Харьков, 1939. — 403 л. — Защищена в Московском электромеханическом институте инженеров железнодорожного транспорта. Система ремонта локомотивов при новых видах тяги / Крюгер П. К. — Оренбург, 1958. Тепловозное хозяйство / под ред. П. К. Крюгера. — Изд. 3-е, перераб. и доп. — Москва, 1972.
Літаратура Крюгер Павел Константинович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди. — Гомель, 1933. — С. 206. Истинный железнодорожник : Крюгер Павел Константинович / Б. А. Чмыхов // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 102—105.
Катэгорыя:Дэканы Катэгорыя:Выкладчыкі механічнага факультэта БелДУТ Катэгорыя:Выкладчыкі Украінскага дзяржаўнага ўніверсітэта чыгуначнага транспарту Катэгорыя:Выкладчыкі Ташкенцкага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту