Гомельская жаночая гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Гомелі. Заснавана 1 ліпеня 1882 года на базе жаночага пансіёна як 4-класная прагімназія, у 1897—1899 гадах адкрытыя 5—7-ы класы, у 1909 годзе — 8-ы педагагічны (з верасня 1917 агульна-адукацыйны клас). Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе. Былі падрыхтоўчы і паралельныя класы. Існавала за кошт платы за навучанне, сродкаў дзяржаўнага, гарадскога бюджэту, таварыства дапамогі бедным навучэнкам, заможных асоб. На 1 студзеня 1917 года было 19 класаў, каля 30 выкладчыкаў, 885 вучаніц.
Месцілася ў будынку па Мільённай вуліцы. Будынак гімназіі (вул. Білецкага, 6) захаваўся ў перабудаваным выглядзе, станам на 2026 год, у ім размешчаны Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж (былы Лесатэхнічны тэхнікум).
Літаратура
Спысылкі
Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гомеля Катэгорыя:Віленская навучальная акруга Катэгорыя:1882 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1882 годзе Катэгорыя:Вуліца Білецкага (Гомель)