Сяргей Сяргеевіч Шту́кін (нар., в. Казьяны, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне лясных культур, селекцыі, насенняводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2000), прафесар (2008).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1973), Інстытут лесу АН БССР (аспірантура, 1983).
Працаваў на Дзвінскай эксперыментальнай базе Інстытута лесу НАН Беларусі (1973—2001, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1986—1990 — дырэктар), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2001, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, прафесар).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: плантацыйнае лесаводства; інтэнсіфікацыя лесавырошчвання; метады ўзнаўлення яловых і сасновых лясоў; сістэма ацэнкі якасці лясных культур у Беларусі.
Узнагароды Ганаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2005) і інш.
Бібліяграфія Интенсификация выращивания культур сосны и ели в Беларуси : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.01 : защищена 25.04.2000 : утверждена 27.12.2000 / Штукин Сергей Сергеевич. — Минск, 2000. Ускоренное выращивание сосны, ели и лиственницы на лесных плантациях / С. С. Штукин. — Минск, 2004.
Крыніцы
Літаратура
Штукин Сергей Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 618. Штукин Сергей Сергеевич // Учёные-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 141.
Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі