Аляксандр Лаўрэнцьевіч Яфрэмаў (, Гомель — ) — беларускі мікрабіёлаг, глебазнавец, батанік, эколаг. Доктар біялагічных навук (2000), прафесар.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Біялогія», 1972), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, 1982).

Прааваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (з 1968, лабараторыя глебавай энзімалогіі, у 2000—2002 — загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2002, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лясных культур і глебазнаўства, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: мікрабіялогія; экалогія; біягеннасць глеб; гідралесамеліярацыя; экалогія лясных біягеацэнозаў; глебы лясных фітацэнозаў; лесааднаўленне і лесаразвядзенне.

Бібліяграфія Зонально-типологический анализ биогенных процессов в почвах сосновых лесов Беларуси : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.05 ; 03.00.16 : защищена 19.10.1999 : утверждена 17.03.2000 / Ефремов Александр Лаврентьевич. — Минск, 1999. Нуклеиновые кислоты и количество микроорганизмов в почвах вертикальных зон Северо-Западного Кавказа : автореферат диссертации … кандидата биологических наук : 03.00.07 / Ефремов Александр Лаврентьевич. — Москва, 1981.

Літаратура

Ефремов Александр Лаврентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 510. Ефремов Александр Лаврентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 247. Яфрэмаў Аляксандр Лаўрэнцьевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 38. Александр Лаврентьевич Ефремов (1947—2010) / А. В. Пугачевский [и др.] // Ботаника (исследования). — Минск, 2017. — Вып. 46. — С. 350—352.

Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Эколагі Беларусі