Завочны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Гісторыя Падрыхтоўка спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці вядзецца ў БДТУ з 1949 года. Усяго за гады свайго існавання на факультэце завочнай адукацыі было падрыхтавана звыш 22 тысяч спецыялістаў для лясной, дрэваперапрацоўчай, хімічнай і іншых галін.
У наш час факультэт завочнай адукацыі з’яўляецца самым шматлікім у БДТУ. На факультэце навучаецца каля 2 000 студэнтаў па 13 спецыяльнасцях на першай ступені і каля 100 магістрантаў па 22 спецыяльнасці на другой ступені вышэйшай адукацыі.
На факультэце навучаюцца студэнты з замежных краін. Сярод студэнтаў-замежнікаў — прадстаўнікі Узбекістана, Туркменістана, Расіі. Навучальную і выхаваўчую працу са студэнтамі-завочнікамі арганізуюць 47 кафедраў універсітэта і 560 выкладнікаў, з якіх 65 % маюць навуковую ступень і званне.
Дэканы Юрый Дзмітрыевіч Сіроткін (1965—1972) Андрэй Раманавіч Гараноўскі (2002—2005) Андрэй Андрэевіч Саковіч (?-2016) Сяргей Аляксандравіч Прохарчык
Катэгорыя:Факультэты БДТУ Катэгорыя:1949 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1949 годзе Катэгорыя:Вуліца Свярдлова (Мінск) Катэгорыя:Дыстанцыйная адукацыя