Серафім Міхайлавіч Лебедзеў (, Міхайлаў, Разанская губерня, Расійская імперыя — , ГомельЛебедев Серафим Михайлович (Сведения о личном составе, 1927; Документы о награждении, 1985) // Память народа 1941-1945.Лебедев Серафим Михайлович 1904-1988 // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями. Дата смерці ўказана паводле здымку надмагільнага помніка.) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія Член УКП(б) з 1927 г.Лебедев Серафим Михайлович [жыццёвыя вехі] // Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898-1991. У верасні таго ж года прызваны на службу ў Чырвоную Армію.

Станам на 1941 г. (да ліпеня?) займаў пасаду 1-га сакратара Савецкага раённага камітэта КП(б)Б (Беласток). Ва ўзнагародных дакументах 1943 г. пазначаны як сакратар Беластоцкага гаррайкама КП(б)Б.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны  ў ліпені-жніўні 1941 г. — старшыня Выканаўчага камітэта Гомельскага гарадскога Савета. Вядома пра яго ўдзел ў арганізацыі эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей з гомельскага музея. З дапамогай камсамольцаў-энтузіястаў пад яго кіраўніцтвам на вакзал для адпраўкі ў савецкі тыл была дастаўлена 500-кілаграмовая бронзавая статуя багіні міру — скульптура ХІХ ст., якая першапачаткова знаходзілася на магіле М. П. РумянцаваЛитвинова, Т. Символ мира, пострадавший от войны // Правда Гомель. Новостной портал. — 24.12.2014.

З лютага 1942 г. працаваў па асаблівых даручэннях пры Ваенным Савеце 3-й ударнай арміі. З красавіка таго ж года — адказны арганізатар ЦК КП(б) пры Паўночна-Заходняй групе. Займаўся пашырэннем літаратуры у тыле праціўніка. Праводзіў работу па здабычы зброі і боепрыпасаў для партызанскіх атрадаў БеларусіЛебедев Серафим Михайлович [Узнагародныя лісты, 1943] // Партизаны Беларуси..

З красавіка 1943 г. працаваў у аператыўным аддзеле Беларускага штаба партызанскага руху, займаўся пытаннямі партызанскага руху па Гомельскай вобласці, спрыяў арганізацыі баявой антынацысцкай дзейнасці на Гомельшчыне.

Пасля вызвалення Гомеля ад нямецкіх нацысцкіх захопнікаў займаў пасаду намесніка старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета (лістапад 1943 — 1946 год). Паралельна з лістапада 1943 па студзень 1944 года выконваў абавязкі старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета. Станам на верасень 1945 г. быў загадачыкам Бюро пры тым жа выканкамеЛебедев Серафим Михайлович (Документы о награждении, 14.09.1945) // Память народа 1941-1945..          

З сакавіка 1953 па кастрычнік 1959 года знаходзіўся на пасадзе старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага гарадскога Савета.

Памёр у 1988 г. Пахаваны на могілках «Асаўцы» ў Гомелі.

Узнагароды С. М. Лебедзеў узнагароджаныЛебедев Серафим Михайлович (Документы о награждении, 10.09.1945) // Память народа 1941-1945.:

двойчы Ордэнам Чырвонай Зоркі Ордэнам Чырвонага Сцяга Медалём «За баявыя заслугі» Медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ордэнам «Айчыннай вайны» 1 ступені

Кнігі Гомель: Краткий историко-экономический очерк (Мінск, 1-е выд.: 1957; 2-е выд.: 1962) Опыт жилищного строительства методом народной стройки (город Гомель) / супольна з В. Б. Івановым (Мінск, 1958) Партийная библиотека (Масква, 1973) Из опыта работы школ молодого лектора при правлении Гомельской областной организации Общества «Знание» (Мінск, 1964) Наш край вчера, сегодня, завтра (Материал в помощь лекторам, докладчикам) (Гомель, 1976)

Зноскі

Катэгорыя:Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта