«Пробліск» — згуртаванне беларускіх савецкіх пісьменнікаў.

Назва расшыфроўвалася: «Пролетарска-сялянская беларуская літаратурная суполка». Тагачасны правапіс захоўваў О ў нядаўніх запазычаннях, цяпер там А (пралетарская).

Гісторыя Узнікла ў ліпені 1927 года ў Менску. Заснавальнікамі і сябрамі былі тыя, каго ў красавіку 1927 года выключылі з «Маладняка». Далучаліся іншыя.

Ставіла за мэту тварыць «пралетарскую літаратуру», адлюстроўваць у мастацтве «будаўніцтва сацыялізму». Была нешматлікай і не мела творчай праграмы, не вяла шырокай дзейнасці. Пазней сябры вярнуліся ў «Маладняк», ліквідаваўшы суполку «Пробліск» 28 снежня 1928 года.

Члены

Янка Бобрык Васіль Каваль Тодар Кляшторны Валерый Маракоў Ізраіль Плаўнік Янка Туміловіч

Таксама:

Алесь Гурло Алесь Звонак Сяргей Фамін Мікола Хведаровіч Нічыпар Чарнушэвіч

і іншыя

Гл. таксама 1927 год у гісторыі літаратуры

Літаратура

Катэгорыя:Літаратурныя аб’яднанні Беларусі Катэгорыя:Беларуская літаратура XX стагоддзя Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:1927 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1928 годзе