Анатоль Васілевіч Жукаў (, Ленінград, Расія — ) — спецыяліст у галіне машын і механізмаў лесанарыхтовак, лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчых вытворчасцей. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1981).
Біяграфія Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1966, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, прафесар, у 1978—1985 і 1996—2002 — загадчык кафедры, у 1986—1990 — загадчык ГНДЛ «Механізацыя лесапрамысловых працэсаў і спецыяльных транспартных сістэм»).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка тэарэтычных асноў праектавання лесатранспартных машын, лесапрамысловага абсталявання.
Бібліяграфія Теоретические основы выбора технических параметров и улучшения эксплуатационных свойств специальных лесных машин : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.06.02 / Жуков Анатолий Васильевич. — Ленинград, 1978.
Літаратура
Жуков Анатолий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 567. О вкладе ученых Беларуси в развитие лесопромышленного дорожно-транспортного комплекса / Н. П. Вырко, И. И. Леонович, В. Н. Лой // Труды Белорусского государственного технологического университета. Серия 2, Лесная и деревообрабатывающая промышленность. — 2010. — Вып. 18. — С. 3—8. — Из содержания: Жуков Анатолий Васильевич. — С. 5—6.
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі