Юрый Паўлавіч Казакоў (; 8 жніўня 1927, Масква — 29 лістапада 1982, Масква) — рускі савецкі пісьменнік, сцэнарыст. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў савецкай навелістыкі.

Біяграфія Нарадзіўся 8 жніўня 1927 у Маскве ў сям’і рабочага, выхадца з сялян Смаленскай губерні. У аўтабіяграфіі (1965) пісаў: «У родзе нашым, наколькі мне вядома, не было ніводнага адукаванага чалавека, хоць таленавітыя былі многія».

Бацька Павел Гаўрылавіч быў цесляром, некалькі гадоў ён правёў у ссылцы на поўначы (у пасёлку Солга ў Вельскім раёне, Архангельская вобласць), быў асуджаны ўладамі ў 1933 годзе за нелаяльныя размовы. Маці Усціння Андрэеўна прыехала ў Маскву са Смаленскай вобласці, працавала нянькай у сем’ях, падсобніцай на заводзе. Яна атрымала адукацыю медсястры.

Вырас пісьменнік на Арбаце, у доме № 30.

Уражанні ваеннага часу знайшлі адлюстраванне ў няскончанай аповесці «Дзве ночы». Калі Юрый быў падлеткам, пачалася вайна. Казакоў разам з іншымі хлапчукамі лазіў па дахах, тушыў запальніцы, дапамагаў старым.

Быў кантужаны пры выбуху бомбы, якая ўпала ў суседнім квартале. З таго часу ўсё жыццё заікаўся.

Юрыя Казакова назавуць пазней пісьменнікам Поўначы, які ўздымаў пытанні аб захаванні культуры і помнікаў архітэктуры (у Карэліі (Кіжы, эпас «Калевала»), Спаса-Праабражэнскі Салавецкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр). Але Казакоў любіў не толькі крайнюю халодную поўнач з яе непаўторнай прыродай, але і саму Расію, яе бязмежныя полі, лясы, вёскі, з яе жыхарамі.

Скончыў будаўнічы тэхнікум у 1946 годзе, доўга займаўся музыкай і затым паступіў у 1951 годзе ў музычнае вучылішча імя Гнесіных. Быў прыняты ў склад аркестра МАМТ імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі. Аднак, ужо ў 1952 годзе зразумеў, што музыка не з’яўляецца яго прызваннем, бо ён хоча займацца літаратурай.

Першыя творы Казакова з’явіліся ў друку ў 1952—1953 гадах (п’еса «Новы станок», апавяданне «Пакрыўджаны полісмен»). Хутка звярнулі на сябе ўвагу паляўнічыя апавяданні маладога аўтара. У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў даў яму рускі пісьменнік К. Г. Паўстоўскі.

Юрый Казакоў часта ездзіў на Рускую Поўнач, гэтая зямля цягнула яго першароднай самабытнасцю. На працягу многіх гадоў ён запаўняў «Паўночны дзённік» — зборнік пуцявой прозы, гістарычных экскурсаў, партрэтаў памор’я. Адзін з апошніх твораў — аповесць «Хлопчык з снежнай ямы» — апавядае пра неардынарны лёс ненецкага самародка Тыка Вылка. У ім жыў дух вандроўцы і журналіста.

Яго ведалі і чыталі за мяжой, але не ў Савецкім Саюзе. Чытачы адкрыюць яго прозу на рускай Поўначы. Руская Поўнач прыцягвала пісьменніка сваім магнітам: непакорлівасцю прыроды і самабытнасцю культуры карэннага насельніцтва (мова, звычаі, побыт і гаспадарка).

У 1964 годзе прыняў удзел у напісанні калектыўнай дэтэктыўнага рамана «Смяецца той, хто смяецца», апублікаванага ў газеце «Неделя».

Увесну 1967 года ездзіў у Францыю (у Парыж) збіраць матэрыялы для задуманай кнігі пра свайго любімага пісьменніка — Івана Буніна. Сустракаўся з літаратарамі Барысам Зайцавым, Георгіем Адамовічам і іншымі людзьмі, якія блізка ведалі нобелеўскага лаўрэата. Захаваліся жывыя запісы.

Найлепшыя апавяданні Казакова былі перакладзены на асноўныя мовы Еўропы, у Італіі яму была прысуджана Дантоўская прэмія (1970). Ганарар ад перакладу трылогіі Абдзіжаміла Нурпеісава «Кроў і пот» дазволіў Казакову набыць лецішча ў Абрамцаве, якое стала яго пастаянным домам.

У 1969 годзе выходзіць зборнік апавяданняў «Восень у дубовых лясах», у 1970-я — знакамітыя апавяданні «Свечачка» і «У сне ты горка плакаў», пабудаваныя ў якасці лірычнага маналога бацькі, звернутага да маленькага сыночка.

У апошняе дзесяцігоддзе жыцця Казакоў пісаў мала і яшчэ радзей друкаваўся. Па словах Юрыя Нагібіна, яго «быццам знарок вытрымлівалі ў Абрамцаўскай запойнай цемры»Ю. М. Нагибин. Время жить. Современник, 1987. Стр. 485—490..

Памёр 29 лістапада 1982 года. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках. Там жа пахавана ўдава пісьменніка Тамара Міхайлаўна Суднік-Казакова вясной у 2021 годзе.

Пасмяротна выдадзена кніга «Дзве ночы» з неапублікаванымі (галоўным чынам няскончанымі) творамі. Апошняя рэдакцыя ўдавы пісьменніка і яго сына.

Пісьменнік Юрый Нагібін сведчыў, што дача Казакова, на якой пасля смерці заставаўся яго архіў, была падвергнутая разграбленню, шмат рукапісаў панеслі з сабой невядомыя людзі.

Сачыненні П’еса аднатактная «Новы станок», 1951 П’еса пра падхалімаў «Култышкін», 1953 Апавяданні: пра каханне (Персідская песня (1953)), пра баксёраў (Трыста долараў (1953)), пра сляпога музыку (Подзвіг (1953)), Пакрыўджаны палісмен («Маскоўскі камсамолец» (Альманах маладых), 1953) Ціхая раніца, 1954 Блакітнае і зялёнае, 1956 Тэдзі, 1957 Арктур — гончы сабака, 1958 Манька, 1958 На паўстанку, 1959 Тралі-валі, 1959 Вунь — бяжыць сабака! 1960 Пах хлеба, 1961 Па дарозе, 1961 Начлег, 1963 Плачу і рыдаю, 1963 Праклятая Поўнач, 1964 Двое ў снежні, 1966 Восень у дубовых лясах, 1961, 1969, 1983 Паўночны дзённік, 1977 У сне ты горка плакаў, 1977 (апісваецца самагубства суседа Юрыя Казакова па дачы, паэта Дзмітрыя Галубкова) Аленевыя рогі, 1980 Паедзем у Лопшэньгу, 1977, выдадзены ў 1983Паедзем у Лопшаньгу Юрый Казакоў. Абранае, 1985 Юрый Казакоў. Стары дом, 1986. Выдавецтва Срэценскага манастыра па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія Зборнік. Дзве ночы, 1986 (публікацыя, ажыццёўленая Т. М. Суднік і А. Ю. Казаковым). Зноў успомні Ленінград // «Зорка», 1990, № 1 Доўгія крыкі, 2008

Экранізацыі 1968 — «Кахаць» (рэж. Міхаіл Калік). Адна з навел фільма знята паводле расказу «Восень у дубовых лясах». 1969 — «Кароль Манежа» (рэж. Юрый Чулюкін). Па аповядзе «Тэдзі». 1970 — «Блакітнае і зялёнае» (рэж. Віктар Грэсь). Экранізацыя аднайменнага апавядання. 1981 — «Вялікі самаед» (рэж. Аркадзій Кардон). Казакоў выступіў суаўтарам сцэнарыя. 1984 — «Манька» (рэж. Анатоль Нікіцін (II)) у складзе кінаальманаха «Манька», «Нам не дадзена прадбачыць». 1992 — «На паўстанку» (рэж. Тамара Паўлючэнка). Экранізацыя аднайменнага апавядання. 1995 — «Арктур — ганчакі сабака» (рэж. Галіна Самойлава). Тэлеспектакль. 1999 — «Паслухай, ці не ідзе дождж…» (рэж. Аркадзій Кардон. Біяграфічны фільм.

Літаратура

Спасылкі

Біяграфія. Энцыклапедыя Кругосвет Юрый Казакоў: «Гэтыя апавяданні паляць маю душу» Юрый Казакоў: імгненні рускай душы Супольнасць Юрыя Казакова ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта