Павел Якаўлевіч Арцёмаў (, Санкт-Пецярбург, Расія — ) — спецыяліст у галіне механікі. Кандыдат тэхнічных навук (1949), прафесар (1971). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войн.

Біяграфія Скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут (1932).

Працаваў у Архангельскім лесатэхнічным інстытуце (1932—1939), Беларускім тэхналагічным інстытуце (1945—1983, прафесар кафедры супраціўлення матэрыялаў, у 1953—1983 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: будаўнічая механіка; супраціўленне матэрыялаў; тэорыя трываласці матэрыялаў і канструкцый.

Бібліяграфія Влияние влажности и температуры на предел пластического течения древесины : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Артемов П. Я. — Минск, 1949.

Літаратура Арцёмаў Павел Якаўлевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 583. Арцёмаў Павел Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 534. Белорусский технологический институт им. С. М. Кирова : краткий исторический очерк. — Минск, 1980.