Леанід Андрэевіч Башкіраў (, Рыльск, Курская вобласць, РСФСР — ) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1973), прафесар (1987).

Біяграфія Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Неарганічная хімія», 1954; аспірантура, 1959).

Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1959, у 1970—1985 гадах — загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1985—2018, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, прафесар, у 1985—1995 гадах — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: даследаванне крышталічнай структуры магнітных, электрычных уласцівасцей, інфрачырвоных спектраў цвёрдых раствораў на аснове ферытаў стронцыю са структурай магнетаплюмбіту, у якіх праведзена частковае гетэравалентнае замяшчэнне іонаў стронцыю іонамі лантану і іонаў жалеза іонамі пераходных металаў; уплыў дыямагнітнага разбаўлення іонамі індыю, скандыю, ітрыю, іонаў кобальту, кабальцітаў, рэдказямельных элементаў са структурай пераўскіту на іх магнітную ўспрымальнасць, спінавы пераход, пераход паўправаднік-метал, сэнсарныя ўласцівасці.

Узнагароды Ганаровыя граматы Акадэміі навук БССР (1979), Камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2000), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005), медалі «За доблесную працу» (1970), «За працоўныя заслугі» (2010) і інш.

Бібліяграфія Фазовые равновесия и кинетика обменных реакций в тройных системах Me’O — Me''O — Fe2O3 : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.01 / Башкиров Леонид Андреевич. — Минск, 1972. Механизм и кинетика образования ферритов / Л. А. Башкиров, В. В. Паньков; АН БССР, Ин-т физики твердого тела и полупроводников. — Минск : Наука и техника, 1988. — 261, с. : ил.; 22 см. — ISBN 5-343-00230-7 (В пер.)

Крыніцы

Літаратура Башкиров Леонид Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 221.

Башкіраў Леанід Андрэевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 98.

Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі БДТУ Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі