Рыгор Яўгенавіч Астапеня (нар. , ) — беларускі палітолаг. Заснавальнік і дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэйhttps://newbelarus.vision/authors/ryhor-astapenia/, дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў https://www.chathamhouse.org/about-us/our-people/ryhor-astapenia. Атрымаў доктарскую ступень (PhD) па паліталогіі ў Варшаўскім універсітэце.
Біяграфія Нарадзіўся і гадаваўся ў Салігорску.
Вучоба У 2008 годзе скончыў школу № 4 з паглыбленным вывучэннем англійскай мовы.
У 2008—2011 гадах навучаўся на бакалаўрыяце на факультэце паліталогіі Універсітэту Марыі-Кюры Складоўскай у Любліне.
У 2011—2013 гадах навучаўся ў магістратуры факультэта журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта.
У 2013—2018 гадах навучаўся ў дактарантуры факультэта журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта, абараніўся дысертацыю на тэму замежнай палітыкі Беларусі.
У 2019—2020 гадах навучаўся ў Акадэміі лідарства ў міжнародных справах каралевы Лізаветы II.
Грамадская і прафесійная дзейнасць У 2012 годзе стварыў сайт «Ідэя», які пазней ператварыўся у Цэнтр новых ідэй і дагэтуль працуе ў ім.
У 2012—2017 гадах працаваў аналітыкам, а пазней дырэктарам па развіцці ў Цэнтры Астрагорскага.
Ад 2019 года працуе ў Каралеўскім інстытуце міжнародных спраў (вядомым таксама як ).
Часта выступае на мерапрыемствах, прысвечаных беларускай палітыцы. Яго аналіз і каментары з’явіліся ў розных СМІ і аналітычных цэнтрах, уключаючы Washington Post, Guardian, BBC World Service, CNN, Euronews, , Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах і .
У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай».
Бібліяграфія З’яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх даследаванняў і публікацый у СМІ і аналітычных цэнтрах па тэмах палітычнага развіцця Беларусі і беларускай знешняй палітыкі. Найважнейшыя з іх: Belarus before the election (Carnegie Europe, 2015). Belarus and the Eurasian Economic Union: The view from Minsk (European Council of Foreign Relations, 2015). Belarus-Russia relations after the Ukraine conflict (Ostrogorski Centre, 2016). Belarus-Lithuania relations: common interests and the nuclear dispute (Ostrogorski Centre, 2018). Tożsamość międzynarodowa Białorusi (Uniwersytet Warsawski, 2018). Рэйтынг беларускіх гарадоў (Цэнтр новых ідэй, 2019). Will Russia try to occupy Belarus? (Washington Post, 2019). Lukashenka’s commitment to Belarusian sovereignty is overstated (Chatham House, 2020). What Belarusians Think About Their Country’s Crisis (Chatham House, 2020). Why the Corrupt President of Belarus Deserves Sanctions (The Telegraph, 2020). Рэгулярны маніторынг грамадскага меркавання Беларусь (Chatham House, з 2020). Is Neutrality Possible for Belarus? (Цэнтр новых ідэй, 2021). Why the Belarusian Revolution Has Stalled (Chatham House, 2021). Lukashenko is dragging Belarus closer to a war that most of its citizens don’t want (The Guardian, 2022). The Degradation of Belarusian Foreign Policy: A Proposed Course Correction (Цэнтр новых ідэй, 2022).
Катэгорыя:Палітолагі Беларусі