Тэадор Аліўе (, , Ліён, Францыя — , там жа) — французскі матэматык і механік. Адзін з заснавальнікаў тэорыі зубчастых зачапленняў.
Біяграфія Тэадор Аліўе нарадзіўся ў Ліёне. Скончыў Політэхнічную школу ў Парыжы і Артылерыйскую школу ў Метцы. Служыў у войскі артылерыйскім афіцэрам.
У 1821 запрошаны ў Швецыю для ўдзелу ў арганізацыі Політэхнічнай школы. Выкладаў у Ваеннай акадэміі ў Марыенбургу. Пасля вяртання ў Францыю прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі ў Парыжы Цэнтральнай школы мастацтваў і рамёстваў.
Прафесар начартальнай геаметрыі ў Кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў, рэпетытар Політэхнічнай школы. Дзяцей не меў.
Навука Даследаванні вучонага тычацца начартальнай і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Тэадор лічыцца адным з заснавальнікаў тэорыі зубчастых зачапленняў. Распрацаваў геаметрычную тэорыю зубчастых зачапленняў: у якасці агульнага спосабу атрымання любых зачапленняў прапанаваў спосаб абгінаючых паверхняў.
Асноўная работа Théorie géométrique des engrenages destinés à transmettre le mouvement de rotation entre deux axes situés dans un même plan (1842)
Спасылкі
Катэгорыя:Матэматыкі Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Механікі